Артыкулы: Агінскі Сімяон Караль

Агінскі Сімяон Караль (каля 1620—3.7.1694) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

З роду князёў Агінскіх, сын Самуэля Льва Агінскага.

Падкаморы віцебскі ў 1654—79, мечнік ВКЛ у 1679—83 і 1687, ваявода мсціслаўскі ў 1682—88. Вучыўся ў Кракаве, у час вучобы ва ўн-це ў Франекеры (Галандыя) выдаў кнігу на лацінскай мове пра паводзіны пры двары (1643), ажаніўся там з Ціціей Стаакманс, якая ў хуткім часе пасля прыезду ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1655 у Вільні разам з бацькам прысягнуў рас. цару. У 1660 паручнік у войску ВКЛ, ваяваў супраць царскіх войск. У 1661 быў адным з кіраўнікоў вайсковай канфедэрацыі Казіміра Жаромскага. Прадстаўляў інтарэсы Багуслава Радзівіла. Чл. правасл. Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1680 перайшоў у каталіцтва, але апекваўся і правасл. цэрквамі. У 1687 пацвердзіў фундуш Віцебскага Маркава манастыра, у 1690 збудаваў там Троіцкую царкву. Валодаў Кронямі, Еўем і Лёзнам.

У 1650 атрымаў ад бацькі 74 валокі ў Дарсунішскай дзяржаве Ковенскага павета, што пацвердзіў у 1660 Ян ІІ Казімір[1].

У 1690 атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна.

У шлюбе з Тэадорай з Корсакаў меў сыноў Багуслава Казіміра, Марцыяна Міхала, Юрыя, 2 дачок, у шлюбе з Тэрэзай з Войнаў-Ясянецкіх — сына Аляксандра.

Падрабязнасці:

Wasilewski Tadeusz. Ogiński Szymon Karol // PSB. T. XXIII. S. 638—639.

Радаман Андрэй, Галубовіч Віталь, Вілімас Дарыюс. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI—першай палове XVII стст. // Полацкія гістарычныя запіскі. Том ІІ. Наваполацк; Мінск, 2005. 68 с., іл. (С. 51—61).

Кочегаров К.А. Князья Огинские и сношения православных Великого княжества Литовского с Россией в 80-е гг. XVII в. // Россия, Польша, Германия: история и современность европейского единства в идеологии, политике и культуре. М., 2009.

© Валерый Пазднякоў, 2019


[1] КМФ-18.1.132.142—143. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.