Артыкулы: Барташэвіч Станіслаў Станіслававіч
Барташэвіч Станіслаў Станіслававіч (?—пасля 1580), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Паходзіў з Віленскага пав. Быў звязаны з князем М.Радзівілам Чорным, у 1541 маршалак двара яго жонкі Эльжбеты. У 1547 пры двары віленскага ваяводы Я.Глябовіча. З 1551 дваранін М.Радзівіла Рудога, яго пісар, з 1555 пісар велікакняжацкай канцылярыі. Удзельнічаў у рэвізіі «ўкраінных замкаў» у Падняпроўі, правядзенні попісаў войска ВКЛ 1565 і 1567. У 1560-х г. харужы рудамінскі. Дзякуючы пратэкцыі Радзівіла Рудога, у 1567 стаў каралеўскім саратаром.
Літаратура:
Ragauskienė R. Lietuvos Didžiosios Kunidaikštystės kancleris Mikalojus Radvila Rudasis (apie 1515—1584 m.). Vilnius, 2002;
Kempa T. Sekretarze królewscy na służbie u Radziwiłłów w drugiej połowie XVI wieku // Patron i dwór: Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. Warszawa, 2006.Метрыка-70, с. 129 (год 1580).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне