Артыкулы: Урэцкая шкляная гута

Урэцкая шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў мяст. Урэчча каля Слуцка (цяпер гарадскі пасёлак у Любанскім раёне) у 18—19 ст.

Заснавала Ганна Кацярына Радзівілава з Сангушкаў, жонка Караля Станіслава Радзівіла. Пабудавана ў 1737—1738, поўнасцю пачала працаваць з 1741. Майстры былі запрошаны з Саксоніі, а таксама пераведзены з Налібацкай шкляной гуты. Урэцкая гута мела некалькі печаў для шкла, паташню, шліферню (першая згарэла ў 1744, потым пабудавана новая), паліроўню. У 1741 на гуце працавала 108 чалавек (у т.л. 64 парабкаў, 7 вучняў у майстроў). З 1747 уладальнікам гуты быў Геранім Фларыян Радзівіл, потым яго нашчадкі, у 19 ст. — Вітгенштэйны. Прадпрыемства мела характар мануфактуры. Вырабляла галоўным чынам люстэркі, а таксама сталовы посуд і ваконнае шкло. Існаваў мэблевы ўчастак, рабілася мэбля з люстранымі ўстаўкамі. Гута выконвала заказы двара Радзівілаў, прадукцыя таксама ішла на продаж. У 1795—1796 дзейнічалі 4 гуты, працаваў 21 рабочы, у 1841—1844 — 2 гуты па вытворчасці люстраў (3 печы), ліставога шкла і посуду (6 печаў). У 1846 прадпрыемства зачынена.

Падрабязнасці:

Состояние фабрик и заводов в Минской губернии в 1828 году // Журнал мануфактур и торговли. 1831. № 9. С. 77—92. (С. 86—88).

Jelski Aleksander. Wiadomość historyczna o fabryce szkieł i zwierciadeł ozdobnych w Urzeczu Radziwiłłowskim na Litwie // Sprawozdania komisyi do badania historyi sztuki w Polsce. Tom VI. Zeszyt IV. W Krakowie: Nakładem Akademii Umiejętności, 1899. S. 232—263, il.

Ельскі Аляксандр. Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак у Радзівілаўскім Урэччы на Літве // Ельскі Аляксандр. Выбранае / Уклад. Н.Мазоўка, У.Казберука; прадм. У.Казберука, К.Цвіркі; каментар У.Казберука, Г.Кісялёва, Н.Мазоўка. Мінск: Бел. кнігазбор, 2004. 493 с., [4] л. іл. (С. 87—106, іл.).

Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феўдалізма. № 1. Менск: Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1934. Х, 300 с. (С. 22—32, 90—91).

Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Том II. (1772—1903 гг.). Мінск: Выдавецтва АН БССР, 1940. XVI, 938 с. (С. 264).

Kamieńska Zofia. Fachowcy cudzoziemscy w manufakturach magnackich XVIII w. (Manufaktura urzecka Radziwiłłów) // Przeglad Historyczny. 1952. T. 43. Nr 3—4. S. 518—544.

Романовский Н.Т. К вопросу о возникновении и развитии мануфактурной промышленности в Белоруссии // Ученые записки БГУ. Вып. 17. Труды географического факультета БГУ. Вып. 2. Мн., 1958.

Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII—первая половина XIX века). Мн.: БГУ, 1966. 427 с. (С. 46—54, 67).

Buczkowski K. Dawne szkla artystyczne w Polsce. Kraków, 1958.

Kamieńska Zofia. Szlifiernia i polerownia szkła płaskiego w Urzeczu Radziwiłłówskim w XVIII i na początku XIX w. // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. 1958. T. VI. Nr 4. S. 525—559, 748—749.

Kamieńska Zofia. Manufaktura szklana w Urzeczu 1737—1846. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1964. 240 s., il.

Белоруссия в эпоху феодализма. Том второй. С середины XVII до конца XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960. 560 с. (С. 275).

Белоруссия в эпоху феодализма. Том третий. Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII—первой половине XIX века (1772—1860). Мн.: Изд-во АН БССР, 1961. 625 с. (С. 109, 127, 353—354, 363).

Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966. 268 с., ил. (С. 62, 157, 196, 212, 226, 254).

Болбас М.Ф. Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. (=Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі). Мінск: БелСЭ, 1988. 321 с. (С. 154—155).

Filarska B. Szkło piękne i użyteczn. Warszawa, 1973.

Chojnacka H., Chrzanowska P. Artystyczne szkło w okresie baroku i klasycyzmu // Polskie szkło do połowy XIX w. Warszawa, 1973.

Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. (центральная и западная зоны). Мн.: Наука и техника, 1974. 182 с. (С. 73, 169).

Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст). Мінск: Навука і тэхніка, 1977. 120 с., іл.

Polskie szkło do połowy XIX wieku. Wydanie drugie, uzupełnione. Wrocław etc., 1987.

Kasprzak Aleksandra J. Szkło hut radziwiłłowskich. Naliboki (1722—1862). Urzecze (1737—1846). Tom I. Szkła ze zbiorów Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1998. (стекло ВКЛ. Налибоки. Уречье).

Kasprzak Aleksandra J. Szkło hut radziwiłłowskich. Naliboki (1722—1862). Urzecze (1737—1846). Tom II. Warszawa, 1998. (стекло ВКЛ. Налибоки. Уречье).

Karkucińska Wanda. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746). Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa: Semper, 2000. 391 s.

Laba Wacław. Historia sztuki szklarskiej. Krosno, 2001. (S. 131—136).

Wolska Karolina. Naliboki i Urzecze, czyli słów kilka o hutach Radziwiłłowskich // Szkło i Ceramika. 2014. Nr 2. S. 19—22, il.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.