Артыкулы: Шыдлавецкая шкляная гута

Шыдлавецкая шкляная гута — прадпрыемства па вырабе шкла ў г. Шыдловец (Польшча) у 16—20 ст. У беларускай гістарыяграфіі гута няслушна лакалізавана ў с. Шылавічы пад Слонімам.

Мяркуецца, што гуту заснавалі Радзівілы ў сярэдзіне 16 ст. Мела 1 печ. У 1616 з гуты было заплачана падатку 30 злотых, слонімскаму старасце было дадзена 1000 лістоў ваконнага шкла, 180 шклянак, 120 келішкаў. Прадукцыя гуты адпраўлялася таксама ў Вільню, Віцебск, Коўна.

Падрабязнасці:

Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI—первой половине XVII в. Мн.: Наука и техника, 1966. 227 с. (С. 85—86, 169).

Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст). Мінск: Навука і тэхніка, 1977. 120 с., іл. (С. 11, 82).

Шаблюк В.У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 1996. 119 с., іл. (С. 99).

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.