Артыкулы: Барэйка Юзаф
БарэйкаЮзаф (29.4.1729, Беларусь—5.4.1765), педагог, аратар. У 1744 уступіў у ордэн езуітаў. Выкладаў у езуіцкіх навуч. установах, у т.л. ў Віленскай акадэміі (1763—64). Атрымаў вядомасць як выкладчык рыторыкі і майстар красамоўства. У кн. «Навука пра красамоўства, з кніг М.Т.Цыцэрона на польскую мову перакладзеная» («NaukaokrasomówstwiezksięgM.T.Cyceronanapolskijęzykwytłumaczona» (Вільня, 1763) разам з вольным выкладаннем зместу твораў Цыцэрона змясціў шматлікія заўвагі пра грамадскі абавязак добрага выхавання маладога пакалення і патрэбу належнай інтэлектуальнай і маральнай падрыхтоўкі педагогаў, пісаў пра мэты навучання і абавязкі настаўнікаў, пра неабходнасць удасканаліць унутрыпаліт. жыццё краіны. Праца Б. — адна з самых значных па педагогіцы ў Рэчы Паспалітай.
Літаратура:
Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII—середине XVIII в. Мн., 1971. С. 128—129.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне