Артыкулы: Беканус (Бекан; Becanus, Bekan) Міхал Ота

Беканус (Бекан; Becanus, Bekan) Міхал Ота (каля 1550, г. Бек, Бельгія—6.7.1622), дзеяч каталіцкай царквы. У 1570 уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Майнцы. З 1589 у Рэчы Паспалітай. Прафесар грэчаскай мовы ў Любліне (1589—90), прафесар палемічнай тэалогіі і рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1590—94), рэктар калегіума ў Браневе (1594—97), рэктар калегіума і магістр навіцыята ў Рызе (з 1597). З-за шведскага наступлення ў час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 выехаў у 1600 з навіцыятам у Полацк, а ў 1605 — у Вільню, дзе ім кіраваў да 1610. Пасля капелан і спавядальнік караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта ІІІ у Варшаве. Выдаў свой рэлігійны дыспут з лютэранінам П.Одэрборнам у кнізе «EinGesprächvonderReligion», Вільня, 1605).

Літаратура:

Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.