Артыкулы: «Беларускі архіў старажытных грамат»

«Беларускі архіў старажытных грамат» («Белорусский архив древних грамот»), археаграфiчны зборнік дакументаў па гiсторыi ўсходнебеларускiх зямель. Падрыхтаваны у Гомелi I.I.Грыгаровiчам, якi збiраў рукапiсы для яго ў Магiлёве i Мсцiславе. Зборнiк выдадзены ў Маскве ў 1824 на сродкi i з дапамогай графа М.П.Румянцева. Выданне планавалася ў 3 частках, выйшла толькi 1-я. Змешчана 57 дакументаў 1463—1768, большасць з якіх — прывілеі гарадам і праваслаўнай царкве на розныя льготы. Дакументы выдадзены вялкімі князямі літоўскімі Казімірам IV, Аляксандрам, Жыгімонтам І Старым, Жыгімонтам ІІ Аўгустам, Стафанам Баторым, Жыгімонтам ІІІ Вазам, Уладзіславам IV, Янам ІІ Казімірам, Міхалам Вішнявецкім, Станіславам Аўгустам Панятоўскім, князямі І.Ю.Мсціслаўскім, М.І.Мсціслаўскім, мітрапалітам Гедэонам Святаполк-Чацвярцінскім, царамі Аляксеем Міхайлавічам, Пятром І, маскоўскімі патрыярхамі Ніканам і Іаакімам, курляндскім герцагам Якавам і інш. Найб. значныя дакументы: прывілей Стафана Баторыя Магілёву на магдэбургскае права 1578, прывілей Жыгімонта ІІІ на заснаванне брацтва ў Магілёве 1602, прывілей Станіслава Аўгуста Панятоўскага магілёўскаму епіскапу Георгію Каніскаму на заснаванне ў Магілёве вучылішча і друкарні 1768 і інш. Дакументы надрукаваны ў большасці на мове арыгіналаў — старабеларускай, некаторыя забяспечаны паралельнымі тэкстамі на лацінскай, польскай і рус. мовах. Тэксты дакументаў даны з захваннем старажытных літар, вынасной літары «и» і паеркі. Даны ілюстрацыі: пячатка Магілёва, подпісы Жыгімонта ІІІ, Л.Сапегі, патрыярха Нікана. Дакументы забяспечаны кароткімі археаграфічнымі каментарыямі, дзе прыводзяцца звесткі пра наяўнасць арыгінала дакумента, яго мову, пячаткі, месца захвання. У канцы кнігі змешчаны «Прымячанні і папраўкі» да дакументаў, якія маюць характар карокіх гістарычных каментарыяў. Паказальнікі адсутнічаюць. Шмат дакументаў, змешчаных у зборніку, не захвалася або не перавыдавалася, пагэтаму выданне заховаўвае навуковую вартасць. Рукапiс 2-й часткi зборнiка зберагаецца ў Бел. дзярж. архiве-музеi л-ры i мастацтва.

Літаратура:

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 16—28;

Шумейко М.Ф. Белорусская археография в XIX—XX вв.: (Проблемы теории, истории, методики). Мн., 2007.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.