Артыкулы: Беніслаўскі Канстанцін
Беніслаўскі Канстанцін (3.5.1746, Латвія—пасля 1780), дзеяч каталіцкай царквы. Брат Я.Беніслаўскага. У 1761 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1774 ксёндз. Прафесар сінтаксіса і паэтыкі ў Віленскай акадэміі (1769—71). Выдаў драму ў 5 актах белым вершам «Кір» («Cyrus», Вільня, 1771), у гонар Кацярыны ІІ — «Песні на ўвесь дзень і ўсю ноч» («Pieśnicałodzienneicałonocne», Вільня, 1780).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне