Артыкулы: Бераставіцкі касцёл візітацыі Дзевы Марыі

Бераставіцкі касцёл візітацыі Дзевы Марыі. Пабудаваны каля 1615 у мяст. Вялікая Бераставіца (цяпер г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл.) па фундацыі кашталяна віленскага Г.Хадкевіча, які заснаваў там місію кармелітаў. Пасля пажара 1741 замест драўлянага касцёла на сродкі кашталяна кракаўскага Е.А.Мнішка пабудаваны мураваны касцёл у стылі барока. У 2-й пал. 18—1-й пал. 19 ст. пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, у 1794 заснаваны шпіталь. Храм — мураваная 3-нефавая базіліка з трансептам, паўкруглай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі па баках алтарнай часткі. Гал. зах. фасад бязвежавы, падзелены пілястрамі на 3 часткі і завершаны ступеньчатым атыкам. Рэліквіяй касцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў работы Ф.Смуглевіча (1797—1807). Пад будынкам крыпта (пахавальня) — 9 памяшканняў, злучаных праходамі. З 1865 правасл. царква, у 1920—40 і з 1990-х г. касцёл.

Літаратура:

Маліноўская Т. Да гісторыі Вялікабераставіцкага касцёла XVIIст. // Наш радавод. Гродна, 1992. Кн. 4, ч. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.