Артыкулы: Берасцейскае ваяводства
Берасцейскаеваяводства, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 16—18 ст. Створана ў ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66. Цэнтр — г. Берасце. Падзялялася на Берасцейскі павет (у яго склад увайшлі тэр. б. Берасцейскага і Камянецкага пав.) і Пінскі павет (тэр. б. Пінскага, Кобрынскага, Тураўскага, Давыд-Гарадзецкага, Дубровіцкага княстваў). У 1791 у складзе Б.в. ўтвораны Кобрынскі павет і Пінска-Зарэчны павет (цэнтр — с. Плотніца). У 1792 Пінска-Зарэчны пав. перайменаваны ў Запінскі пав. з цэнтрам у Століне. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) усх. частка ваяводства адышла ў склад Рас. імперыі. Пасля 3-га падзелу (1795) амаль уся тэр. ваяводства ў складзе Расіі, крайнія зах. раёны — у складзе Аўстрыі і Прусіі.
Ваяводы берасцейскія: Ю.В.Тышкевіч (1566—76), Г.І.Гарнастай (1576—88), М.П.Сапега (1588), К.Ю.Зяновіч (1588—1614), А.Я.Тышкевіч (1615—31), А.Л.Радзівіл (1631—35), Я.Ракоўскі (1635—38), М.Сапега (1638—42), Т.Трызна (1642—45), А.Масальскі (1645—51/52), Ю.Кляноўскі (1652—53), М.Бжазоўскі (1653—59), К.Л.Еўлашэўскі (1659—64), Я.Т.Кунцэвіч (1664—66), М.С.Савіцкі (1666—67/68), К.Пякарскі (1668—72), С.Курч (1672—1702), К.Камароўскі (1702—08), У.Ю.Сапега (1709—33), К.Л.К.Сапега (1735), А.Т.Хадкевіч (1735—45), Я.М.Салагуб (1746—48), К.Ю.Сапега (1748—68), Я.А.Гарайн (1768—77), М.Т.Лапацінскі (1777—78), Я.Т.Зіберг (1778—95).
Кашталяны берасцейскія: Я.М.Гайка (1566—75), Б.П.Сапега (1580—85), К.Ю.Зяновіч (1585—88), А.Л.Пацей (1588—93), Р.М.Война (1593—каля 1603), С.М.Война (1603—10), І.І.Мялешка (1610—15), Л.В.Копаць (1615—21), М.Н.Дольскі (1621—23), Б.Стравінскі (1624—27), А.Ф.Масальскі (1627—43), Ф.А.Копаць (1643—51), М.С.Савіцкі (1652—66), К.Пякарскі (1666—68), С.Курч (1668—72), С.К.Песачынскі (1672—87), Д.К.Савіцкі (1687—98), М.Садоўскі (1698—1701), К.У.Раецкі (1701—08), Р.Садоўскі (1710—21), Я.П.Нестаровіч (1721—31), В.А.Жаба (1731—36), С.Таркоўскі (1736—48), С.А.Бужынскі (1748—52), Я.Храптовіч (1752—56), А.Абрамовіч (1757—63), Я.А.Гарайн (1764—68), М.Матушэвіч (1768—73), Ю.Быстры (1774—83), Ю.Шчыт-Неміровіч (1783—95).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне