Артыкулы: Абрагам бен Ёшыягу
Абрагам бен Ёшыягу (1636, г. Трокі—1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар. Яго бацька Ёшыяху-га-Шофет быў лекарам і старастам караімскай абшчыны ў Троках. Абрагам грунтоўна ведаў усходнія і лацінскую мовы, цікавіўся натуральнымі навукамі. Аўтар кніг «Бейт Абрагам» (па містыцы), «Бейт Оцар», «Сефер га Рэфна» (абедзве па медыцыне), трох літургічных паэтычных твораў (з іх адзін апублікаваны ў Вільні ў караімскім малітоўніку). Ад караля Яна ІІІ Сабескага атрымаў тытул прыдворнага лекара.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне