Артыкулы: бібліятэка Слонімскага кляштара канонікаў латэранскіх
бібліятэка Слонімскага кляштара канонікаў латэранскіх. Існавала пры Слонімскім кляштары канонікаў латэранскіх з сярэдзіны 17 ст. да сярэдзіны 19 ст. Дакументальныя дадзеныя пра б-ку паходзяць пачынаючы з пач. 18 ст. У 1704—06 тут было 293 кнігі ў 316 тамах, пераважалі прапаведніцкія, гіст. і аскетычныя творы (асобна пазначаны рукапісы і забароненыя кнігі). Зафіксаваны выдаткі кляштара на пераплётныя работы і закупку кніг, у т.л. пропаведзяў у Кракаве. Хоць з 18 ст. канонікі трымалі павятовую і парафіяльную школы, кляштарная б-ка не вызначалася велічынёй, таму можна меркаваць, што школы трымалі ўласныя б-кі. У 1820 у б-цы 243 кнігі, у т.л. лац. і польскіх пропаведзяў, аскетычных і антычных твораў. У 1830 было 400 кніг, у 1836 — 779 кніг.
Літаратура:
PietrzkiewiczI. Bibliotekiklasztorówsłonimskichw świetlezachowanychinwentarzyXVIII—XIXww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне