Артыкулы: Богша Павел

Богша Павел (1552, г. Слуцк—4.9.1627), дзеяч каталіцкай царквы. У 1575 уступіў у Рыме ў ордэн езуітаў. Вывучаў тэалогію ў Рыме. Суперыёр у Кракаве (1581—82), прафесар яўрэйскай мовы ў Вільні (1582), віцэ-рэктар Віленскай акадэміі (1582—85), сакратар і намеснік галавы Польскай правінцыі ордэна езуітаў (1585—95), прапаведнік у Познані (1596—97), рэктар калегіума ў Браневе (1597—99) і Віленскай акадэміі (1599—1601), намеснік галавы Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1601—08), галава гэтай правінцыі (1608—14), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1614—22). Прыклаў шмат намаганняў для вылучэння Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў са складу Польскай правінцыі і яе далейшага развіцця. Апекваўся над мастакамі-езуітамі. Дэлегат 6-га (1608) і 7-га (1615—17) Генеральных кангрэсаў ордэна езуітаў у Рыме.

Літаратура:

Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984;

Яго ж. Rozkwit Akademii Wileńskiej w latach 1600—1655. Rzym, 1983.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.