Артыкулы: Брацлаўскае ваяводства

Брацлаўскаеваяводства, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 16 ст. і Польскага каралеўства ў 16—18 ст. Створана ў ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 ва ўсх. палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле). Цэнтр да 1598 — г. Брацлаў, пасля г. Вінніца. Першапачаткова падзяляўся на Брацлаўскі і Вінніцкі пав., у канцы 18 ст. вылучаны Надбужскі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы. Першы ваявода — Р.Сангушка (1566—71), першы кашталян — А.Ц.Капуста (1566—72). Харугва Б.в. шэрага колеру з выявай «Пагонi» ў чырвоным полi. Пасля Люблінскай уніі 1569 Б.в. адышло ў склад Польшчы, пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у склад Рас. імперыі.

Літаратура:

Крикун М. Брацлавське воєводство в XVI—XVIII століттях: Статті і матеріали. Львів, 2008;

Документи Брацлавського воєводства 1566—1606 років / Упорядники М.Крикун, О.Піддубняк. Вступ М.Крикуна. Львів, 2008.

© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.