Артыкулы: Васілёнак Сяргей Іванавіч

Васілёнак Сяргей Іванавіч (23.9.1902, в. Запруддзе Сенненскага р-на—15.4.1982), беларускі літаратуразнавец і фалькларыст. Канд. філал. н. (1940), дацэпт (1941). Скончыў БДУ (1929). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Працаваў у Віцебскім (1932—34) і Магілёўскім (1934—41) пед. ін-тах. У 1946—60 выкладаў бел. л-ру і фальклор у Маскоўскім ун-це, адначасова некалькі гадоў працаваў у Гомельскім пед. ін-це. Асн. працы па гісторыі бел. стараж. л-ры і фальклоры. Складальнік зб. «Беларускі эпас» (1959, з М.Грынблатам і К.Кабашнікавым), хрэстаматыі для ВНУ «Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа» (1959, з I.Гутаравым). Адзначаў што «далучэнне Беларусі і Украіны да моцнага Літоўскага княства мела не толькі адмоўнае, але і станоўчае гістарычнае значэнне». Лічыў, што дзярж. мовай у ВКЛ да канца 17 ст. была агульная бел.-ўкр. кніжная мова. Летапісы ВКЛ называў літоўска-беларускімі. Адзначаў вял. значэнне спадчыны Кіеўскай Русі ў духоўнай культуры ВКЛ, падкрэсліваў агульныя рысы бел. і ўкр. культуры ў рамках ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Сфармуляваў тэорыю, згодна з якой развіццё л-ры Беларусі ў эпоху феадалізму шло па 2 асн. шляхах: вучная народная творчасць і прафесійная л-ра; вылучаў 2 перыяды ў яе гісторыі: 14—1-я пал. 16 ст. («Зараджэнне і развіццё фальклору і мастацкай літаратуры ў Беларусі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці»), канец 16—18 ст. («Фальклор і літаратура перыяду антыпрыгонніцкай і вызваленчай барацьбы беларускага народа»). Прасочваў рысы рэалізму ў бел. л-ры ў 16—17 ст.

Творы:

Белорусская литература. М., 1951;

Фольклор и литература Белоруссии эпохи феодализма (XІV—XVIII вв.). М., 1961.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.