Артыкулы: Ганна Габсбург (16.8.1573, г. Грац—10.2.1598), каралева польская

Ганна Габсбург (16.8.1573, г. Грац—10.2.1598), каралева польская і шведская, вялікая княгіня літоўская, жонка Жыгімонта ІІІ Вазы. Дачка эрцгерцага Карла Штырыйскага (брат імператара Максіміляна ІІ), унучка імператара Фердынанда І і Ганны Ягелонкі. Была сястрой імператара Фердынанда ІІ, эрцгерцага Леапольда V, Канстанцыі Габсбург — 2-й жонкі Жыгімонта ІІІ. У 1586 Ганна Ягелонка вылучыла план выдачы замуж за Жыгімонта каго-небудзь з дачок эрцгерцага Карла, але Г. была заручана за Генрыка І Латарынгскага. Пасля таго, як у 1590 заручаны былі сарваны, Жыгімонт ІІІ аднавіў перагаворы пра заключэнне шлюбу з Г., нягледзячы на шырокую апазіцыю ў Польшчы. У пач. 1592 у Прагу прыбыло яго пасольства на чале з маршалкам ВКЛ Альбрыхтам Радзівілам. Шлюб заключаны 4.5.1592 у Вене (Жыгімоната ІІІ прадстаўляў Радзівіл) і 31.5.1592 у Кракаве адначасова з каранацыяй. Заключэнне шлюбу сустрэла востры супраціў пратэстантаў Рэчы Паспалітай. У 1593—94 разам Г. з мужам была ў Швецыі, дзе 1.3.1594 каранавана як шведская каралева. Значнай паліт. ролі не адыгрывала. У шлюбе з Жыгімонтам ІІІ мела сыноў Уладзіслава (у 1632—48 кароль польскі і вял. князь літоўскі Уладзіслаў IV) і Крыштофа, дачок Ганну Марыю, Кацярыну і другую Кацярыну.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.