Артыкулы: Ганцавічы
Ганцавічы (цяпер горад, цэнтр Ганцавіцкага р-на, Рэспубліка Беларусь), вёска ў Пінскім пав. Берасцейскага ваяв. Вядома з сярэдзіны 17 ст. Шляхецкая ўласнасць у Клецкай ардынацыі Радзівілаў. У 1652 у Г. 24 валокі зямлі. У 1773 уласнік фальварка Г. Макавецкі вылучыў яго са складу маёнтка Круговічы і прадаў новагародскаму падваяводу Ю.Абуховічу (у вёсцы 15 сядзіб, царква св. Антонія). Паводле падатковага тарыфа 1777 вёска знаходзілася ў Клецкай парафіі, Пінскім пав., налічвала 15 дымоў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне