Артыкулы: Гарадзенскі палац Сангушкаў
Гарадзенскі палац Сангушкаў. У 1704 і 1715 вял. маршалак ВКЛ князь Павел Кароль Сангушка купіў 2 пляцы ў Гародні на вул. Рэзніцкай. У 1725 архітэктар Іахім Даніэль Яўх распрацаваў праект палаца Сангушкаў на гэтых пляцах, які прадугледжваў выкарыстанне існуючай забудовы. Будаўніцтвам, якое скончылася ў 1726, кіраваў Гінтэр. На будоўлі працавалі муляры з Вільні, цеслі з Любліна, сталярныя работы выконвалі майстры з Кальбушовы. У 1726 працы па пабудове афіцын кансультаваў архітэктар Дамінік Фантана. Палацавы комплекс займаў вял. плошчу. Палац размяшчаўся ў глыбіні пляца, што з 3 бакоў быў абкружаны флігелямі. Быў фланкіраваны 2 алькежамі. Да гал. ўваходу вялі «кручаныя» сходы. Фасад быў увенчаны бельведэрам-альтанкай. Па баках ад палаца стаялі флігелі.
Літаратура:
Betlej A. NowewiadomościnatematpałacuSanguszkówwGrodnie // Przegląd Wschodni. 2000. T. 6. Z. 1 (21);
Kowalczyk J. Pałace i dwory późnobarokowe w mieście sejmowym Grodnie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000;
Perłakowski A. Dole i niedole budowniczych pałacu Sanguszków w Grodnie w latach 1724—1726 // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 30. Białystok, 2008.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне