Артыкулы: гараднічы

гараднічы, загадчык дзяржаўных або прыватнаўладальніцкіх пабудоў у пэўным населеным пункце. Клапаціўся пра іх стан, рамонт, пабудову новых. Пасаду Г. нават у буйных гарадах не заўсёды займалі прадстаўнікі шляхты. У Вільні ў пач. 16 ст. Г. былі з мяшчанскага роду Гозіушаў. З мяшчан былі Г. ў радзівілаўскім Давыд-Гарадку ў 17—18 ст. За выкананне абавязкаў Г. меў ільготы: вызваляўся ад падаткаў, павіннасцей, атрымліваў зямлю, аплату і інш.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.