Артыкулы: Гараін Аляксандр

Гараін Аляксандр (1734—15/16.11.1788), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Міхала Антонія, старасты новамлынскага, войскага і пісара гродскага віленскага. Віленскі падстолі ў 1760—65, падваявода ў 1764—68, войскі ў 1765—88, сурагатар гродскі з 1766. Пасол на соймы 1756, канвакацыйны 1764 (выбраны люстратарам каралеўскіх маёнткаў у Віленскім ваяв.), каранацыйны 1764 (выбраны ў камісію па размежаванні Пенянскага і Купішскага старастваў), 1766 (выбраны ў склад камісіі па рэвізіі кароннага скарба), 1768, 1773—75; дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1756. Пасля смерці Аўгуста ІІІ (1763) далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1764. З 1781 валодаў былым езуіцкім маёнткам Касцяневічы ў Ашмянскім пав. Быў атручаны.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.