Артыкулы: Гараін Міхал Пётр

Гараін Міхал Пётр (каля 1729—30.8.1769), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын Я.А.Гараіна, брат Я.Н.Гараіна. Віленскі стражнік у 1746—48, гараднічы ў 1748—65, падкаморы з 1765; ген.-ад’ютант Булавы польнай з 1753, секунд-оберштлейтэнант рэгамента Булавы вялікай ВКЛ з 1761. Пасля смерці Аўгуста ІІІ (1763) далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1764, удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1764—68 член Вайсковай камісіі ВКЛ. У 1768 далучыўся да Барскай канфедэрацыі, паўстаўшая шляхта ў 1769 выбарала яго маршалкам Віленскага пав. 14.8.1769 выдаў маніфест да Браслаўскага пав. з заклікам да паўстання. Загінуў у баі з царскімі войскамі пад Гадуцішкамі каля Паставаў.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.