Артыкулы: Гардына Ігнацы
Гардына Ігнацы (20.8.1710, Беларусь—3.4.1757), дзеяч каталіцкай царквы. У 1726 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1728—31) і тэалогію (1734—38). Місіянер ва Ужанцы каля Нясвіжа (1739—40), прафесар этыкі ў Вільні (1744—45), прэфект школы ў Новагародку (1746—47), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Менску (1747—50), Слоніме (1750—51), Пінску (1752—53), прэфект школы і бібліятэкі ў Оршы (1753—55). Апублікаваў «Казанне на вітанне Трыбунала ВКЛ» («KazanienapowitanieJOTrybunałuW. XięstwaLitewskiego», Вільня, 1745).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне