Артыкулы: Гаршвіла Крыштоф

Гаршвіла Крыштоф (25.7.1671, Лідскі пав.—21.4.1721), дзеяч каталіцкай царквы. У 1687 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1700 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1701—02) і Гародні (1702—03), філасофіі ў Варшаве (1704—06) і Вільні (1706—09), прафесар тэалогіі і прэфект школы ў Варшаве (1709—12), прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Вільні (1712—17), рэктар Полацкага калегіума (1717—20), Віленскай акадэміі (1720—21). Аўтар драмы «ExiliumsapientisinDionysio», пастаўленай у Вільні ў 1696. У рукапісах засталіся яго лекцыі па філасофіі.

Літаратура:

OkońJ. Dramatiteatrszkolny: ScenyjezuickieXVIIwieku. Wrocław etc., 1970;

Piechnik L. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987;

Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992;

Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1. Vilnius, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.