Артыкулы: Гасковіч Андрэй

Гасковіч Андрэй (?, Вільня—1491), дзеяч каталіцкай царквы. З шляхецкага роду герба «Шаліга», сын Пятра. У 1443 паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў навуковыя ступені бакалаўра (1446) і магістра (1450). У 1460 упамінаецца як магістр Андрэй з Вільні, канонік віленскі, у 1461 доктар дэкрэтаў, у 1466 названы доктарам духоўнага права і канонікам, у 1469 архідыякан віленскі. У 1473 упаўнаважаны вял. князя літоўскага Казіміра пры размежаванні ВКЛ і Інфлянтаў. Пасля смерці віленскага біскупа Яна Ласовіча выбраны капітулам у 1481 на пасаду біскупа, што пацвердзіў рымскі папа Сікст VI. Відаць, быў стаўленікам Казіміра. Значнай паліт. актыўнасці не праяўляў. Павялічыў зямельныя ўладанні біскупства шляхам скупкі земляў баяр. Вёў вострыя спрэчкі з Віленскім капітулам з-за падзелу некаторых даходаў; яны былі ўлагоджаны спец. камісіяй, створанай Казімірам.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.