Артыкулы: Гедрус
Гедрус (Кендрус, Кедрус), легендарны князь. Паводле бел.-літ. летапісаў, быў 3-м або 4-м сынам князя літоўскага, жамойцкага і рускага Рамана. Пасля смерці бацькі пабудаваў драўляны горад, які назваў Гедройці, а сам празваўся князем Гедройцкім. Удзельнічаў у міжусобіцы паміж сваімі братамі Нарымонтам і Даўмонтам на баку апошняга. У некаторых месцах летапісаў Г. названы Гедройцем. Пакінуў сына Гінвіла. Відаць, легенда пра Г. была ўключана ў летапісы, каб абгрунтаваць княжацкае паходжанне роду Гедройцяў.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне