Артыкулы: Гізберт-Студніцкі Багуслаў

Гізберт-Студніцкі Багуслаў (7.6.1683, ВКЛ—7.3.1730), дзеяч каталіцкай царквы. У 1701 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1714—16) і Слуцку (1716—17, 1718—20), філасофіі ў Вільні (1720—23), тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1723—25) і Вільні (1725—26). З 1726 пастулатар у справе беатыфікацыі Андрэя Баболі ў Рыме. Аўтар панегірыкаў, тэатральнай п’есы («SaltuscitramotumeRhodoinsulainCoelumquietebeatificaterminatus», 1715), у рукапісах пакінуў лекцыі па філасофіі і тэалогіі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.