Артыкулы: Гінкевіч Міхал
Гінкевіч Міхал (каля 1594, Жамойць—4.4.1663), дзеяч каталіцкай царквы. У 1615 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1626 ксёндз. Д-р тэалогіі (1636). Выкладаў гуманіёра, красамоўства і паэтыкі ў Вільні (1617—19). Вывучаў у Рыме філасофію і тэалогію. Прафесар маральнай тэалогіі ў Пултуску (1629—30), тэалогі ў Вільні (1633—37), Святога Пісання ў Вільні (1644—45), рэктар Нясвіжскага калегіума (1641—44), прэпазіт дамоў прафесаў у Вільні (1646—50) і Варшаве (1651—53), пенітэнцыярый у Рыме (1654—61), рэктар Віленскай акадэміі (1661—63). Адбудаваў акадэмію пасля разбурэнняў, выкліканых вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Аўтар казанняў, прац па тэалогіі, у т.л. пра Найсвяцейшую Панну Марыю «Задыяк дванаццаці сузор’яў» («ZodiacusstellarumXII» (Гданьск, 1707), у рукапісах пакінуў «Жыцці віленскіх біскупаў», лекцыі па філасофіі.
Літаратура:
Piechnik L. Rozkwit Akademii Wileńskiej w latach 1600—1655. Rzym, 1983;
Яго ж. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне