Артыкулы: Гірус

Гірус (Кгирус), легендарны літоўскі князь. Паводле бел.-літ. летапісаў, паходзіў з княжацкага роду герба «Кітаўрас», быў сынам Даўспрунка з Дзяволтвы. Вял. князь літоўскі Кернус, не маючы сыноў, а толькі дачку Паяту, выдаў яе замуж за Г., які стаў вял. князем літоўскім пасля Кернуса. Пасля смерці жамойцкага князя Неманаса яго ўладанні адышлі да Г., які такім чынам стаў вялікім князем літоўскім і жамойцкім. Па просьбе новагародскага князя Шварна, які вёў войны з рус. князямі, Г. паслаў яму ў дапамогу свайго старэйшага сына Кукавойта. Пасля смерці Г. вял. князем літоўскім і жамойцкім стаў Кукавойт.

Літаратура:

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.