Артыкулы: Гіршберг (Hirschberg) Аляксандр
Гіршберг (Hirschberg) Аляксандр (15.12.1847, Львоў—27.7.1907), польскі гісторык. Чл.-кар. АН у Кракаве (1903), д-р габілітаваны (1875), праф. надзвычайны тытулярны (1903). Скончыў Львоўскі ун-т. Да 1875 выкладаў у Вышэйшай рэальнай школе ў Львове. З 1875 вучоны сакратар Цэнтра імя Асалінскіх, з 1876 хавальнік Б-кі Асалінскіх, адначасова з 1875 выкладаў у Львоўскім ун-це. Удзельнічаў у канспірацыйным руху за незалежнасць Польшчы. Вывучаў архівы Італіі, Германіі, Турцыі, Расіі, Грэцыі, Іспаніі, Швецыі. Працы па гісторыі Рэчы Паспалітай 16—17 ст., яе ўзаемаадносінах з Расіяй, пра «Смутны час». Выдаў шмат гіст. крыніц: «Збор мемуараў па гісторыі польскага паўстання 1830—1831 гг.» («Zbiórpamiętnikówdohistoryipowstaniapolskiegozroku 1830—1831», Львоў, 1882), «Успаміны Станіслава Немаеўскага» («Pamiętnik Stanisława Niemojewskiego. T. 1. 1606—1608», Львоў, 1899), «Польшча і Масква ў першай палове 17 ст.: Збор матэрыялаў па гісторыі польска-расійскіх адносін пры Жыгімонце ІІІ» [«Polska a Moskwa w pierwszej połowie XVII wieku: Zbiór materyałów do historyi stosunków polsko-rossyjskich za Zygmunta III», Львоў, 1901, змешчаны дзённікі Я.П.Сапегі і В.Дыяментоўскага (у сапраўднасці А.Ражнятоўскага)].
Творы:
O życiu i pismach Justa Ludwika Decyusza, 1485—1545. Lwów, 1874;
Jan Łaski arcybiskup gnieznienski sprzymierzeńcem sułtana tureckiego. Lwów, 1879;
O dyplomacyi polskiej za Zygmunta I. Lwów, 1880;
Przymierze z Francją w roku 1524. Lwów, 1882;
Z dziejów polityki polskiej. Lwów, 1882;
Hieronim Łaski. Lwów, 1888;
Dymitr Samozwaniec. Lwów, 1898;
Dla czego Polacy popierali drugiego Dymitra Samozwańca. Lwów, 1904;
Maryna Mniszchówna. Lwów, 1906 (2 wyd. 1927).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне