Артыкулы: Глажынскі Антоні

Глажынскі Антоні (14.10.1720, Новагародскае ваяв.—29.10.1767), дзеяч каталіцкай царквы. У 1736 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Ломжы (1749—50) і Плоцку (1750—51), парфесар філасофіі ў Пултуску і місіянер у Карневе (1751—53), прэфект касцёла ў Качыцах (1753—55), прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1760—63) і Полацку (1765—67). Быў даверанай асобай і тэолагам М.Радзівіла Рыбанькі. Аўтар «Казанняў на нядзелі ўсяго года» («Kazaniananiedzielecałegoroku», т. 1—3, Нясвіж, 1779).

Літаратура:

Plečkaitis R. Lietuvosfilosofijosistorija. T. 1. Vilnius, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.