Артыкулы: Гловіч Максім
Гловіч Максім (6.1.1642, г. Магілёў—5.5.1712), дзеяч каталіцкай царквы. З багатай мяшчанскай сям’і. У 1665 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Больш за 20 гадоў быў місіянерам сярод праваслаўных. Добра ведаў царк.-слав. і грэчаскую мовы. Арганізатар і суперыёр езуіцкай місіі ў Магілёве ў 1673—97. У 1687 пабудаваў тут вял. драўляны касцёл, аднавіў яго пасля пажару, выставіў новы будынак школы. Рэктар Аршанскага калегіума (1697—1700), прэфект школы і бібліятэкі ў Віцебску (1700—04), Магілёве (1704—05), суперыёр (1706—08) і місіянер (1708—10) у Мсціславе, узначальваў канвікт і бурсу незаможных студэнтаў у Нясвіжы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне