Артыкулы: Гофман (Hofman) Марцін
Гофман (Hofman) Марцін, людвісар 16 ст. Першапачаткова працаваў у Коўне. У 1583 адліў Моладаўскі звон па заказу Сямёна Войны. У 1587 вырабіў багата ўпрыгожаны рэнесансным арнаментам звон з выявамі гербаў «Лебедзь» Шэметаў і «Ліс» Сапегаў (да пач. 20 ст. знаходзіўся ў касцёле ў в. Шаўкяны ў Жамойці). У канцы 16 ст. перасяліўся ў Вільню і ў 1597 адліў звон для касцёла ў Задзвеі.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 41.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне