Артыкулы: Еўна

Еўна (?—1344?), вялікая княгіня літоўская, жонка вялікага князя літоўскага Гедзіміна. Упамінаецца толькі ў «Хроніцы Быхаўца» ў сувязі са смерцю («bokniahiniaJewnaumerła»). Літ. гісторык А.Нікжантайціс датуе гэту падзею 1344. Е. была гарантам парадка атрымання ў спадчыну велікакняжацкага трона, устаноўленага Гедзімінам. Згодна з яго жаданнем, трон дастаўся яго малодшаму сыну Яўнуту, што выклікала незадаальненне старэйшых сыноў. Толькі пасля смерці Е. Альгерд і Кейстут адважыліся на дзярж. пераварот і скінулі Яўнута. У гістарыяграфіі часам імя «Е.» неабгрунтавана даецца ў форме «Ева» (нават «Ева Іаанаўна», княжна полацкая), што павінна было б сведчыць пра яе прыналежнасць да хрысціянства. Польскі генеалог Я.Тэнгоўскі мяркуе, зважаючы на літ. паходжанне імя «Е.», што яе шлюб з Гедзімінам быў заключаны яшчэ да заняцця апошнім велікакняжацкага трона, у супрацьлеглым выпадку вял. князь, хутчэй, заключыў бы шлюбны саюз з замежнай прынцэсай. Е. нарадзіла прынамсі 8 сыноў (Монвід, Нарымунт, Альгерд, Яўнут, Кейстут, Карыят, Любарт, Вітаўт) і 6 дачок (Эльжбета, жонка плоцкага кн. Вацлава; Марыя, жонка цвярскога кн. Дзмітрыя Міхайлавіча; Альдона, жонка польскага караля Казіміра ІІІ; Яўфімія, жонка галіцка-ўладзімірскага кн. Баляслава Юрыя ІІ; Алена, жонка звянігарадскага кн. Андрыяна Цітавіча; Айгуста, жонка вял. маскоўскага кн. Сямёна Іванавіча Гордага).

Літаратура:

Tęngowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.