Артыкулы: Еўпраксія
Еўпраксія, вялікая княгіня літоўская, мяркуемая 1-я жонка вялікага князя Вітаўта. Упамінаецца ў прывілеі Вітаўта касцёлу ў Берасці, якому яна раней зрабіла падараванне. Дакумент Вітаўта вядомы толькі з цытаты, прыведзенай гісторыкам 19 ст. Т.Нарбутам, схільным да адвольнага абарачэння з гіст. крыніцамі, таму пытанне аб сапраўднасці існавання Е. застаецца адкрытым, тым больш, што інш. крыніцы першай жонкай В. называюць Марыю Андрэеўну, княжну лукомскую і старадубскую.
Літаратура:
Wolff J. Ród Gedimina: Dodatkiipoprawkidodzieł Hr. K.Stadnickiego: «SynowieGedymina», «OlgierdiKiejstut» i «BraciaWładysławaJagiełły». Kraków, 1886.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне