Артыкулы: «Звязда прасветлая»

«Звязда прасветлая», помнiк перакладной старажытнабеларускай лiтаратуры, зборнiк легенд, звязаных з культам Дзевы Марыi. Па сведчанні аднаго са спiсаў, на рус. мову перакладзены з бел. тэксту «прасталюдзiнам Мiкiтам» у Маскве ў 1668. Помнiк зах.-еўрапейскага паходжання, але арыгiнал (лац. цi польскi) не знойдзены. У «З.п.» 15 раздзелаў, прысвечаных апавяданням пра цуды Багародзiцы. 15-ы раздзел, што адсутнiчаў у бел. арыгiнале, складзены з рус. паданняў пра абразы i выпiсак з iнш. зборнiкаў. У 1686 «З.п.» рыхтавалася да друку, але выдадзена не была.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.