Артыкулы: Золтан (Zoltán) Андраш

Золтан (Zoltán) Андраш (н. 25.12.1949, г. Шопран, Венгрыя), венгерскі славіст. Канд. філалагічных навук (1984). Скончыў Будапешцкі ун-т, дзе з 1974 працаваў на кафедры рус. мовы, з 1991 заг. кафедры ўсх.-слав. і балтыйскай філалогіі, з 2003 заг. кафедры ўкр. мовы. Даследуе польска-ўкр.-бел.-рус. моўныя і культурныя кантакты, сярэдневяковыя канцылярскія мовы ўсх. славян, пытанні гіст. лексікалогіі, этымалогіі і словаўтварэння ўсх.-слав. моў. Асаблівую ўвагу прысвяціў помніку стараж.-бел. літаратуры «Гісторыя пра Атылу». Старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў.

Творы:

Слова венгерского происхождения в белорусском языке: книжные заимствования эпохи Стефана Батория // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». 1 сесія — 21—25 мая, 2 сесія — 4—7 снежня, Мінск, 2000 г. Мн., 2001;

Oláh Miklós Athila című munkájának XVI a. századi lengyel és fehérorosz fordítása. Nyíregyháza, 2004;

О некоторых лексических особенностях старобелорусской «Повести о Трыщане» // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зб. да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Мн., 2007;

Венгерска-старабеларускія фразеалагічныя паралелі // Мова — літаратура — культура: Матэрыялы V Міжнар. навуковай канферэнцыі: (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна): г. Мінск, 16—17 лістапада 2006 г. Мн., 2007.

Літаратура:

Прыгодзіч М. Андраш Золтан — даследчык славянскай даўніны // Роднае слова. 2004. № 12.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.