Артыкулы: Зяневіч Андрэй

Зяневіч Андрэй (каля 1608, ВКЛ—20.3.1687), дзеяч каталіцкай царквы. У 1629 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар Свяшчэннага Пісання і прэфект школы ў Крожах (1645—46), прафесар філасофіі ў Вільні (1646—49), палемічнай тэалогіі ў Браневе (1649—50) і Вільні (1652—53), схаластычнай тэалогіі ў Браневе (1653—55), суперыёр у Коўні (1658—61), місіянер у Слуцку (1664—65), прафесар схаластычнай тэалогіі ў Вільні (1666—67), суперыёр у Менску (1668—72), прэфект школы ў Полацку (1676—79) і Нясвіжы (1679—82). Быў прыдворным місіянер кіеўскага біскупа, потым Крыштофа Белазора. Аўтар панегірыкаў. Захаваліся рукапісныя выклады З. па логіцы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.