Артыкулы: Альгімонт (3)
Альгімонт, міфічны князь. Хроніка Быхаўца паведамляе, што калі вял. князь літоўскі Гедзімін захапіў Кіеў і Пераяслаў, то пасадзіў там княжыць вял. князя гальшанскага А., сына князя Міндоўга. Гэта легендарная звестка павінна была абгрунтаваць правы на Кіеў князёў Гальшанскіх, якія ў канцы 14—15 ст. былі намеснікамі і ваяводамі ў Кіеве. Гэтай жа мэце служыў запіс у Кіева-Пячэрскім памінальніку, дзе ўпамінаецца кіеўскі князь А. (у праваслаўі Міхаіл, у манастве Яўфімій). Некаторыя даследчыкі прымаюць верагоднасць звесткі пра заваяванне Кіева Гедзімінам і атаясамліваюць А. з кіеўскім князем невядомага паходжання Фёдарам, які ўпамінаецца ў 1331.
Літаратура:
Русина О. Студії з історії Києва та Київської землі. Київ, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


