Артыкулы: інфамія

інфамія (ад лац. infamia бясслаўе), пакаранне «пазбаўленнем гонару». Пашыранае ў сярэдневякоўі пакаранне шляхам пазбаўлення прававой абароны асобы і яе маёмасці на ўзор рымскага права. У Польшчы, а пасля Рэчы Паспалітай ужывалася ў дачыненні да шляхты. Пакараны (інфаміс) траціў гонар (шляхецтва) і права дзеяздольнасці, не мог выконваць ніякіх грамадскіх дзеянняў, займаць пасады; яго мог забіць кожны (часта гэта нават ухвалялася дзяржавай) або зняволіць. У праве ВКЛ І. мела вынікам цывільную смерць (жонка інфаміса лічылася ўдавой, а дзеці — сіротамі). Права адмены І. належала выключна сойму. Здзяйсненне злачынства, за якое пагражала І. (гвалт, рабаўніцтва, крадзеж, кровапраліцце), звычайна выклікала ўцёкі вінаватага за мяжу. Частае вынясенне завочнай І., а таксама выдача глейтаў (жалезных лістоў) прывяло да таго, што І. страціла сваё першапачатковае значэнне. У 16 ст. з яе вылучылася баніцыя — больш лёгкая форма гэтага пакарання.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.