Артыкулы: Альтранштацкае перамір’е 1706

Альтранштацкае перамір’е 1706 — дагавор паміж шведскім каралём Карлам ХІІ і саксонскім курфюрстам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам ІІ.

Заключана 24.9.1706 у замку Альтранштад (Altranstädt) у Саксоніі пасля захопу шведскімі войскамі ў ходзе Паўночнай вайны 1700—1721 значнай часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай і іх уварвання ў Саксонію. Згодна з дагаворам, падпісаным ад імя Аўгуста ІІ яго ўпаўнаважанымі, Аўгуст ІІ абавязаўся адмовіцца ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага, разарваць саюз з Расіяй, здаць шведам Кракаў і іншыя гарады, размясціць шведскія гарнізоны ў саксонскіх гарадах, выдаць шведам Ё.Р.Паткуля, які раней быў на шведскай службе. Дагавор быў падпісаны ў таямніцы ад Расіі. Аднак Аўгуст ІІ імкнуўся захаваць саюз з Пятром І і ўступіў у антышведскія перагаворы з Прусіяй, Даніей, Англіяй і Галандыяй. Гэта прывяло да таго, што Карл ХІІ апублікаваў дагавор і прыгразіў Аўгусту ІІ пазбавіць яго саксонскага трона. Перамір’е было заключана на 10 тыдняў, потым прадоўжана. Пасля Палтаўскай бітвы Аўгуст ІІ абвясціў 8.7.1709 А.п. нядзейсным (яго ўпаўнаважаныя былі абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў), аднавіў саюз з Пятром І (Тарунскі дагавор 1709) і з дапамогай расійскіх войск вярнуў трон Рэчы Паспалітай.

Падрабязнасці:

Ивонина Л.И. Европейская дипломатия в Альтранштадте в 1706—начале 1707 гг. и польско-шведский договор // Проблемы славяноведения. Сборник научных статей и материалов. Вып. 8. Брянск: Издательство БГУ, 2006. 541 с. (С. 104—115).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.