Артыкулы: Альшаўскас / Альшэўскіс Міколас

Альшаўскас / Альшэўскіс Міколас (Olšauskas / Olševskis Mykolas) (каля 1712, Жамойць—каля 1779) — літоўскі каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік.

Манах ордэна канонікаў рэгулярных. Выкладаў у манаскіх школах. Напісаў пра хрысціянскі аскетызм і пакорнасць белетрызаваную кнігу «Брама, адчыненая ў вечнасць» («Broma atwerta ing wiecznasti», 1753; 20 выд. 1851). Кніга ўтрымлівае тлумачэнне каталіцкіх догматаў, якія ілюструюцца фантастычнымі апавяданнямі, шмат схаластычных разважанняў. Твор Альшаўскаса — узор літоўскай пісьмовай мовы 18 ст. са значнымі запазычаннямі з беларускай і польскай моў (каля паловы ўсёй лексікі кнігі).

Падрабязнасці

Tereškinas Artūras. Stiliaus ir žanro problemos M.Alšausko ir K.Lukausko pamoksluose // Senoji Lietuvos literatūra. Knyga 1. Senosios literatūros žanrai. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1992. P. 104—163.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.