Артыкулы: Алясніцкі Ян
Алясніцкі Ян (Яська з Алясніцы; ?—21.1.1413), польскі дзяржаўны дзеяч. Сын кракаўскага лоўчага Збігнева з Алясніцы. Зрабіў кар’еру дзякуючы падтрымцы сваякоў — Куразвенцкіх. У канцы 1390 прызначаны польскім каралём Уладзіславам ІІ (Ягайлам) намеснікам у Літве замест Клеменса Маскажоўскага з тытулам старасты віленскага. Паводле звестак Яна Длугаша, у 1390—92 А. з дапамогай польскіх войск абараняў Літву ад князя Вітаўта і крыжакоў, супрацьстаяў інтрыгам князя Скіргайлы. Пад час аблогі Вільні крыжакамі і Вітаўтам у вер. 1391 А. быў вымушаны спаліць Віленскі Дольны замак і ўкрыцца ў Верхнім замку. Пасля пабудовы крыжакамі замкаў Нойгардэн (Новая Гародня), Рытэрсведэр і Меленбург А. сабраў літоўскае войска на чале з князем Вігунтам і паслаў яго на аблогу Нойгардэна. Пасля заключэння Астроўскага пагаднення 1392 паміж Ягайлам і Вітаўтам А. перадаў сваі намесніцкія паўнамоцтвы ў Літве Вітаўту. З 1398 А. займаў урад старасты ланчыцкага, з 1404 войскі люблінскі, з 1405 суддзя земскі кракаўскі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


