Артыкулы: Андрыяшаў (Андрияшев, Андріяшев) Аляксандр Міхайлавіч
Андрыяшаў (Андрияшев, Андріяшев) Аляксандр Міхайлавіч [20.8(1.9).1863, г. Чарнігаў—1939], украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскі ун-т. Працаваў у архівах Рэвеля і Рыгі. У 1903—05 вучыўся ў Археалагічным ін-це ў С.-Пецярбургу. Працаваў у С.-Пецярбургскай археаграфічнай камісіі. З 1917 загадчык аддзела стараж. актаў Кіеўскага цэнтр. архіва стараж. актаў. З 1928 узначальваў Камісію Старой Украіны пры Усеўкраінскай АН. Працы па гісторыі Валынскай, Наўгародскай, Кіеўскай і Ноўгарад-Северскай зямель, архівістыцы.
Творы:
Очерк истории Волынской земли до конца XIV столетия. Киев, 1887; Материалы по исторической географии Новгородской земли: Шелонская пятина по писцовым книгам 1498—1576 гг. Т. 1. М., 1914;
Нарис історії колонізації Київської землі до кінця XV в. // Київ та його околиці в історії і пам’ятках. Київ, 1926;
Нарис історії колонізації Сіверської землі до початку XVІ в. // Записки історично-філологічного відділу Всеукраїнської АН. Київ, 1928. Кн. 20;
Актові книги Київського Центрального Архіву Давніх Актів // Центральний архів стародавніх актів у Києві. Київ, 1929. Вип. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


