Артыкулы: Андрэй (?—14.2.1324), епіскап цвярскі

Андрэй (?—14.2.1324), епіскап цвярскі ў 1289—1316. Сын нальшчанскага, пасля полацкага князя Гердзеня. Магчыма, у час нападу ў 1266 пскоўскага кн. Даўмонта на Нальшчаны, быў захоплены ім у палон. Абставіны, пры якіх А. аказаўся ў Цвярскім княстве, невядомы. Заснаваў і стаў ігуменам Багародзіцкага манастыра на р. Шоша або быў ігуменам Цвярскога Отрача манастыра. Па просьбе цвярскога кн. Міхаіла Яраславіча мітрапаліт Максім паставіў А. на цвярскую епіскапскую кафедру. У 1310 А. абвінаваціў новага мітрапаліта Пятра ў сіманіі і благаславенні некананічных шлюбаў, пасля паразумеўся з ім. Падставай канфлікту, было, відаць, жаданне кн. Міхаіла Яраславіча (ён стаў ужо вял. князем уладзімірскім) паставіць на мітрапаліцкую пасаду свайго вылучэнца ігумена Геронція). У 1316 А. пакінуў кафедру і з’ехаў у манастыр на Шошы. Існуе мяркаванне, што пры пасрэдніцтве А. у 1321 быў заключаны мірны дагавор паміж цвярскім кн. Дзмітрыем Міхайлавічам і маскоўскім кн. Юрыем Данілавічам.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.