Артыкулы: Анікштынскі павет
Анікштынскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1-й пал. 16 ст. і ў 1773—95. Цэнтр — мяст. Анікшты. Упамінаецца з 1525. Быў фактычна воласцю Віленскага павета (ваяводства). Да А.п. належалі населеныя пункты Ракішкі, Крошты, Катляры, Барташуны, Капота, Віжуны і інш. У 1528 у войска ВКЛ 22 анікштынскіх баярына выстаўлялі 24 коннікаў, у 1565 анікштынская харугва налічвала 25 баярынаў. У ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 А.п. увайшоў склад Вількамірскага павета. Новы А.п. утвораны Гарадзенскім соймам 1793 з паўночнай часткі Вількамірскага пав. ў складзе Браслаўскага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) А.п. увайшоў у склад Рас. імперыі, дзе быў скасаваны.
Літаратура:
WojtkowiakZ. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI: Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


