Артыкулы: Лаўксмін (Ляўксмін, Лаўксман) Зыгмунт

Лаўксмін (Ляўксмін, Лаўксман) Зыгмунт (Жыгімонт; 1597, Жамойць—11.9.1670), педагог, аратар, музыкант. Д-р тэалогіі. З 1616 езуіт. У 1619—22 і 1625—29 вучыўся ў Віленская акадэміі. З 1628 ксёндз. У 1631—35 выкладаў рыторыку ў Полацку і Нясвіжы, у 1638—44 — філасофію і тэалогію ў Вільні, у 1647—50 — тэалогію ў Браневе. У 1644—47 і 1650—55 рэктар Полацкага калегіума, у 1655—58 віцэ-рэктар Віленскай акадэміі. Пасля выкладаў у Браневе і Пінску. У 1661—65 рэктар Крожскага калегіума, у 1665—70 праканцлер Віленскай акадэміі. Выдаў падручнік рыторыкі «Практыка рыторыкі» («Praxis oratoria», Бранева, 1648). Выпрацаваў новы метад навучання красамоўству, які абапіраўся на ўлік прыроды мовы, выступаў супраць макаранізмаў. Напісаў падручнік грэчаскай мовы (выданні невядомы). Выдаў падручнік для музычных бурс «Мастацтва і практыка музыкі» («Ars et praxis musicae», Вільня, 1667). выкарыстоўваўся ў вучэбных занятках многіх калегіумаў, а таксама ў Віленскай акадэміі. Падрыхтаваў цыкл катэхізічных прамоў для святароў, якія павінны былі прамаўляць вернікам; з 5 запланаваных частак выдадзена толькі 1-я пад назвай «Тэалогія прапаведнікаў» («Theologia ecclesiastica», Вільня, 1675). Удзельнічаў у 10-й (1651—52) і 11-й (1661) генеральных кангрэгацыях ордэна езуітаў у Рыме.

Творы:

Ars et praxis musica. Vilnius, 1977.

Літаратура:

Trilupaitienė J. Zygmunt Lauksmin w życiu muzycznym akademii Wileńskiej // Muzyka. 1991. № 1;

Ліхач Т.У. Тэорыя харальных спеваў на Беларусі. Мн., 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.