Артыкулы: Лаўрыновіч Антоній Тамаш

Лаўрыновіч Антоній Тамаш (20.10.1750, Жамойць—пасля 1796), паэт, педагог. Д-р тэалогіі. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Пашаўшы. З 1766 езуіт. У 1772 скончыў Віленскую акадэмію. Выкладаў у школах Адукацыйнай камісіі ў Менску і Вільні. Пробашч у Пуньску каля Сейн, з 1793 канонік інфлянцкі. Выдаў зборнік на польскай мове «Паўкапы баек» («Pół kopy bajek», Гародня, 1789), пахавальную прамову ў гонар Ружы Струцінскай (Гародня, 1793). Байкі Л. абапіраюцца на сюжэты Эзопа, Ж. дэ Лафантэна, К.Апалінскага, маюць невял. памеры (4—30 вершаў), у іх прысутнічаюць беларусізмы.

Літаратура:

Kolbuszewski K. Antoni Tomasz Ławrynowicz: Kartka z dziejów polskiego bajkopisarstwa XVIII wieku // Pamiętnik literacki. 1936. R. 33.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.