Артыкулы: Лельчыцы

Лельчыцы (цяпер гар. пасёлак, цэнтр Лельчыцкага р-на, Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мазырскім пав., на левым беразе р. Убарць. Было цэнтрам Убарцкай вол., што належала Віленскаму біскупству. Упершыню панскі двор і сяло Л. ўпамінаюцца ў 1622. Аднак яшчэ ў 1567 вял. кн. Жыгімонт ІІ Аўгуст дазволіў біскупу віленскаму В.Пратасевічу заснаваць у маёнтку Убарць мястэчка. Відаць, мястэчка было заснавана побач з панскім дваром Л. і таксама называлася Л. У 1650 у Л. згадваецца уніяцкая царква, у 1651 віленскі біскуп Е.Тышкевіч выдаў ёй 3 фундушы. У 18 ст. Л. часам называліся Убарць, у 1756 названы мястэчкам Убарць. У інвентары 1763 адзначана вёска Л., дзе 59 дымоў, 187 сялян мужчынскага полу, новая царква, праводзіліся кірмашы, «як здаўна было». У 1777 у Л. 40 хат, уніяцкая Троіцкая царква, у 1787 — 50 хат, новая царква, што была пабудавана замест згарэлай, у 1789 — 59 дымоў, 393 жыхары. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Хроніка Убарцкага Палесся. Мн., 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.