Артыкулы: антымінс

антымінс, предмет лiтургiчнага ўжытку — 4-вугольная льняная цi шаўковая хуста з выявамi «Палажэння Хрыста ў труну» ў цэнтры i 4 евангелiстаў па вуглах, з зашытымі мошчамі. Прызначалася для накрыцця прастола ў царкоўным алтары. Пры неабходнасці сам А. мог выконваць функцыі прастола для царкоўнай службы. Выявы на А. маглi быць вышытыя, вытканыя, намаляваныя, надрукаваныя. У ВКЛ існавала практыка падпісання А. царкоўнымі іерархамі для кантролю за іх продажам і выкарыстаннем. Вядомы тры А. работы В.Вашчанкi: адбiткi на палатне з гравiраванай меднай дошкi, зробленыя ў Магiлёўскай друкарнi (1694, 1708, 1723).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.