Артыкулы: лен
лен, ленны маёнтак, зямельнае ўладанне, якім феадал валодаў на пэўных умовах. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. ленныя маёнткі даваліся каралём за заслугі на ваеннай службе, як правіла, да смерці трымальніка. Трыманне такога маёнтка было звязанага з шэрагам абмежаванняў. Здаць ленны маёнтак у арэнду ці заставіць яго можна было толькі са згоды манарха. Яго продаж забараняўся. Практыкаваўся звычай, што шляхціц, які слушна абвінавачваў уладальніка Л. ў яго неправільным адчужэнні, меў права на атрыманне гэтага маёнтка.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


